Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Коўна).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Віхрам закруціла, і ён знік, як пена.
Хцівець зьвяк на камень, аж пабіў калена,
Спалохаўся чыста, што аж пражагнаўся,
Нават плюнуў тройчы, злажыў тройчы фігу,
Але… чорт закрэсьліў душу сабе ў кнігу!
Вот назаўтра хцівец прад усходам рана
Ляціць да тэй ведзьмы, казаў бы да пана.
Вот ужо і блізка яму да засьценку…
Стала чаго-сь страшна! Ідзець памаленьку.
Аж скуль узяліся, як туман з дубровы,
Крукі і вароны, сарокі і совы,
Ды як сталі кракаць, галасіць, сьмяяцца, —
Хцівец аж схітнуўся, каб назад падацца;
Узяў камень, калі пусьціць, калі уцярэбе,
Ды трапіў ня у птушкі, а сабе па лэбе!
Аж зарагаталі каменьня па полю,
Аж сыпнулі сьлёзы у хціўца ад болю.
Давай таптаць лапцям каменьня са злосьці…
Калі гляне, — ведзьма! Адны толькі косьці!…
Калі гаркне хціўцу у вароньне горла:
— Якая-ж — то немач цябе тут прыпёрла? —
— Маю інтарэсы, — кажа, — да вашэці,
І даўно прыйшоўбы, каб не твае дзеці…
А яна праз комін глядзіць і гавора
Я цябе чакала, але не так скора.
Не рабі мне глуму, а ідзі у сені,
Але зажмур вочы, вывярні кішэні
І паўзі на брусе, ды наперад задам,
Пад сьцяну пралезеш яшчыркай, ці гадам… —
Увыйшоў ён гэтак у тое мяшканьне,
Аж спацеў са страху! Калі, гэта, гляне:
Паўнюсенька хата пташкавых галовак,
Скрыдэлак і ножак і цэлых паловак: