Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Коўна).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Каб помніў крэпка, што я паляк,
Каб і вам гэта здарэньне сказаў.
Тоя прайшлося, пайшлі й казакі;
Калі пад восень завуць нас у збор:
„Прыехаў“, кажуць, „начальнік такі!
„Сам князь Хаванскі: ідзіце у двор!“
Трэба ўсё кідаць (хоць святам было).
Народам, як макам, увесь двор заліло:
Князь у палетах, вясёлы такі!
„Эх“, кажа, „рэбяты, — вы дуракі,
„Што ў рускай зямлі, дый каталікі!
„Ну, цар вас прыймае у сваю веру;
„Дасьць зямлі многа!… Вы, на паперу,
„Тут падпішыце, а поп пасьвенце, —
„Будзе ўсё добра, усюды пашэнце…
„Ну, братцы, выпьем па чарцы усе;
„Бацюшка крыж і крапідла нясе!“
Мы-ж толькі зірк адзін на другога,
Маўчым, трасёмся, не кажам нічога:
Ён-жа Мірона за плечы узяў,
Вядзець да стала, гарэлкі падаў:
„Пій на здароўя і так пішы:
„Вот сабраліся дзьве тысяч душы,
„Рускую веру хочам прыняць,
„Каб каталіцкай ні ведаць, ні знаць“…
Мірон папярхнуўся, як хуста зьбялеў,
Глянуў на ўсіх, на мяне паглядзеў —
„Як“, кажа, „людзі, так“, кажа „і я,
„Спытайця“, кажэ, „вун Мацея,
„Як ён ды скажа перавярнуцца,
„Дык усе вёскі на яго здадуцца!“
Цягнуць мяне да таго князя,
А тут аж мурашка за скурай лазе.