Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Коўна).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ХРЭЗЬБІНЫ МАЦЮКА.

Калісь, як у нас казакі то стаялі,
У Шнурах за горкай раз мяне спаткалі,
Сказаў „пахвалёны“, а яны сьмяюцца,
Адзін што-сь сьпявае, іншы дме на дудцы,
А старшы скіпеўся: „Ты што за адзін?“
Думаю: — Хто-ж я? — ужо-ж Юркаў сын! —
„Тутэйшы, кажу я, свой человек:
„Сын бацькі свайго, а бацька дзяцей,
„Тут і радзіўся, тут і жыву век;
„Юркам зваць бацьку, а я дык Мацей.
„Вун, гдзе і хата і выган і сад;
„Там жнець мая жонка, а тут гарэць брат!“…
Ён кіпіць горай, пытаючы, лае,
Крычыць і бьецца і у твар штурхае.
„Ды хто — ты, ды хто — ты, — ці рускі, ці не?“
Я дай круціцца туды і сюды,
„Я не нашу, кажу, барады!“.
Думаю: — Што-ж сказаць яму мне? —
„Ці ты праслаўны, ці ты — паляк“?
„Да ты“, ён кажэ мне, „веры якой?
Як сьцебане пракляты мяне, —
„А дайця-ж паночку“, кажу, „мне пакой“
„Ды я-ж тутэйшы, як казаў дык так!“…
Аж у вочах чырвона здалося!
Каб я-ж у чым-кольвек, у якой віне,
А то і ня ведаць скуль узялося?
Я кажу гэтак: „Калі ж ужо так,
„Што васпан бьесься без-дай прычыны,
„То мусіць і праўда, што я паляк
„І буду паляк я ад гэтай гадзіны!“…
Ну і далі-ж мне добра на знак:
Цягнулі біўшы аж у Жамаслаў,