Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Коўна).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Ну што, маладзец, напьёмся водкі?“
Даець мне грошы, такі салодкі:
Усё гавора, радзе, пыте,
Жонку цалуе, дзяцей гайдае.
„Ну, што-ж-надумаўся, ці ўжо гатоў?“…
„Надумаўся“, кажу, каб сто катоў
„Дралі мне скуру, пяклі на агню,
„Я веры сваёй тыкі не зьмяню!“
Іх! Закіпеў тут той князь, аж зароў,
Аж вылупіў вочы, шчырвянеў, як кроў…
Розаг падайця, нагаяк, сто лоз!
„Ён з веры сьмяецца мне тут-жа пад нос!“
Хапілі мяне якісьць гайдукі,
І розаг падалі чатыры пукі.
І бьюць — не баліць, хоць за сэрца бярэ:
За што-ж ён, пракляты, мне скуру дзяра?!
Як крыкну я гэта: „Эй, бійця-ж мацней,
„Мацнейшы ад веры нашай Мацей!“
Вот так-то хрысьцілі мяне казакі
З тутэйшага ды ў палякі!

|}

БОГ НЯ РОЎНА ДЗЕЛІЦЬ.

Бог сіроты любіць, але дол не дае.
Прыказка.

Чым то дзеецца на сьвеце,
Што ня роўна дзеле Бог? —
Адзін ходзіць у свеце,
У золаце з плеч да ног,
А другому, каб прыкрыцца
Хоць анучай, — велькі труд;
Ўвесь, як рэшата, сьвеціцца,
Адны латы, адзін бруд!