Справім сабе вечарынку:
Будзе мяса, будуць косьці,
Будзем есьць бэз адпачынку! —
— „Дзякуй, дзякуй ягамосьці
За весьці такія!
Ніхай прыйдзе сын у госьці,
Пагляджу ці вые?
Бо кажуць, між вамі
Трэба быць ваўкамі.
Я-ж па воўчу ня умею
Ні выць, ні есьці, ні лгаць.
Ды ськінь скурку, дабрадзею,
Бо… зубкі відаць!
I авечка, хоць дурная,
А ваўка-ж пазнае! —
|}
|
МАЯ ХАТА. Бедна-ж мая хатка, разселася з краю, |