Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Коўна).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скананьнем, катораму мову займе, — а потым зусім замерлі. Не пакідайця-ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмерлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе; ото-ж гаворка (мова), язык і ёсьць адзежа душы.

Ужо больш як пяцьсот гадоў таму, да панаваньня князя Вітэнеса на Літве, Беларусь разам з Літвой, баранілася ад крыжацкіх напасьцяў і шмат местаў, як Полацак, прызнавалі над сабой панаваньне князёў літоўскіх, а пасьля Вітэнеса літоўскі князь Гедымін злучыў зусім Беларусь з Літвой у адно сільнае каралеўства і адваяваў шмат зямлі ад крыжакоў і ад другіх суседзяў. Літва пяцьсот дваццаць гадоў таму назад ужо была ад Балтыцкага мора удоўжкі аж да Чорнага, ад Дняпра і Днястра — ракі да Нёмна; ад Камянца — места аж да Вязьмы ў сярэдзіне Вялікарусі; ад Дынабургу — і за Крамянчуг; а ў сярэдзіне Літвы, як тоя зерьня ў гарэху, была наша зямліца — Беларусь. Можа хто спытае: гдзе-ж цяпер Беларусь?

Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільні да Мазыра, ад Вітабска за малым ні да Чарнігава, — гдзе Горадна, Менск, Магілёў, Вітабск, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак…

1891 г.

МАЦЕЙ БУРАЧОК.