Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Коўна).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

можа-б і ў сваёй вёсцы людзі сказалі, што „піша па мужыцку“, і як дурня абсьмяялі-б! —

А можа і спраўды наша мова такая, што ёю нічога добрага ні сказаць, ні напісаць ня можна? Ой не! Наша мова для нас сьвятая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людцам, і гаворым-жа мы ёю шмат і добрага, але так ужо мы самі пусьцілі яе на зьдзек не раўнуючы, як і паны вялікія, ахвятней гаворуць па-французку, як па-свойму. Нас-жа ня жменька, а з 8 мільёнаў, больш і шмат больш, ні раўнуючы, як жыдоў, напрыклад, або татар ці армян; а пакажы-ж, вашаць, хоць адну кніжачку ці аб гаспадарцы, ці так аб жыцьці нашым, каб па-нашаму?

Ці ж ужо нам канешня толькі ў чужой мове чытаць і пісаць можна? Яно добра, а нават і трэба знаць суседзкую мову, але найперш трэба знаць сваю. Перадумаўшы усё гета, я, братцы, адважыўся напісаць для вас сякія-такія вершыкі. Хто іх спадабае, таму дзякуй, а хто падумае лепш і больш напісаць, таму чэсьць вечная і ад жывых людзей і ад бацькавых касьцей! А пісаць ёсьць шмат чаго!

Спрадвеку, як наша, зямелька з Літвой злучылася, так і с Польшчай зьедналася дабравольна, дык усё яе „Беларусьсю“ звалі, і не дарма-ж гэта! Ні Вялікая, ні Малая, ні Чырвоная, ні Чорная яна была, а Белая, чыстая: нікога ня біла, не падбівала, толькі баранілася.

Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, — так як той чалавек прад