Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Коўна).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРАДМОВА.

Братцы мілыя, дзеці Зямлі-Маткі маёй! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, дый не адны мы, а усе людзі цёмныя мужыцкай завуць, а завецца яна „беларускай“. Я сам калісь думаў, что мова наша — „мужыцкая“ мова і толькі таго. Але, паздароў Божа добрых людцаў, як навучылі мяне чытаць-пісаць, з тэй пары я шмат гдзе быў, шмат чаго відзяў і чытаў: і праканаўся, што мова нашая ёсьць такая-ж людзкая і панская, як і французкая, або нямецкая, або й іншая якая. Чытаў я цімала старых папераў па дзьвесьці, па трыста гадоў таму пісаных у нашай зямлі і пісаных вялікімі панамі, а нашай мовай чысьцюсянькай, як-бы нават цяпер пісалася. Увідзяўшы гэта я часта думаў: — Божа-ж, мой Божа! Што-ж мы за такія бяздомныя? Якая-сь маленькая Баўгарыя — са жменю таго народу, якія-сь харваты, чэхі, маларусы (украінцы) і другія пабратымцы нашыя і рожныя чужыя маюць па свойму пісаныя і друкаваныя кніжачкі і газэты: і набожныя, і сьмешныя, і сьлёзныя, і гісторыйкі, і баячкі, і дзеткі іх чытаюць так, як і гаворуць, а ў нас, як-бы захацеў цыдулку ці да бацкькі лісток напісаць па свойму, дык