Старонка:Дудка беларуская (1922, Вільня).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ужо больш як пяцьсот гадоў таму, да панаваньня князя Вітоўта на Літве, Беларусь разам з Літвой баранілася ад крыжацкіх напасьцей і шмат местаў, як Полацак, прызнавалі над сабой панаваньне князёў Літоўскіх, а посьле Вітоўта Літоўскі князь Гедымін злучыў зусім Беларусь з Літвой ў адно сільнае каралеўства і адваяваў шмат зямлі ад крыжакоў і ад другіх суседаў. Літва пяцьсот двадцаць гадоў таму назад ўжо была ад Балтыцкага мора ўдоўжкі аж да Чорнага, ад Днепру і Днестру ракі, да Нёмана; ад Камянца—места аж да Вязьмы, — у сярэдзіне Вялікарусі; ад Дынабурга і за Крамяньчуг, а ў сярэдзіне Літвы, як тое зерне ў гарэху, была наша зямліца—Беларусь! Можа хто спытае: гдзе-ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільні да Мозыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Горадня, Менск, Магілёў, Вітэбск, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак…


Мацей Бурачок.