Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Вільня).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Мая дудка.

Эх, скручу я дудку!
Такое зайграю,
Што ўсім будзе чутка,
Ад краю да краю!
Ой! то будзе граньне,
Як на павітаньне
І як на вясельле,
Нядоўга тыкеле:
Скора скончу песьні…
Покі дудка трэсьне,
Ці паглохнуць людзі,
Ці высахнуць грудзі,
Сілы надарвуцца
На радаснай дудцы
І выцякуць слёзы
На сухія лозы…
Выйдзе душа парай,
Падымецца хмарай,
Туманом па рэчцы
Расой разліецца,
Каласочкі зросе,
Каб жыто ўдалося.
А хлеб зьядуць людзі,
І зноў сьляза будзе.
Ну дык грай-жа дудка!
Каб-жа была чутка.
Каб аж вушы драла;
Каб ты так іграла,
Каб зямля скакала!