Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Агата. Але-ж ты зьбіраешся, усё роўна, як на паншчыну…

Ігнась. Папругі ніяк не знайду. Ты часам ня бачыла?

Агата (усьміхаецца). Вунь яна!

Ігнась. Дзе?..

Агата. Ды там, дзе палажыў! (Устае).

Ігнась (злосна). Разбазырылася ты, кабеціна! (Бярэ з ложка папругу). Даўно яна па табе не хадзіла! (Паказвае).

Агата. У-га! А гэткую штуку ты бачыў? (Паказвае хвігу). Страшыць надумаў.

Ігнась. Каб яна табе адсохла!

Агата (сьмяецца). Дык бяз портак хадзіць будзеш! Якая табе з гэтага карысьць?

Ігнась. Дурніца! Не здарма кажуць, што ў бабы волас доўгі, ды розум кароткі… (Выходзіць).

Агата. Дык я падстрыгу, мо‘ паразумнею!.. (Адна). Абрыдла гэткае жыцьцё… (Падкладае карчагу). Дзень і ноч працуеш, а смаку ня чуеш, а як сядзеш за стол, дык акрамя бульбы ды цыбулі нічога ня ўгледзіш. Эх, доля наша горкая! (Уваходзіць Сьцяпан Іванавіч, адзеўшыся ў доўгі кажух, з вялікім каўняром, твар чыста голены, у акулярах, тоўсты, гадоў пад сорак).