Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА II
Агата — Сьцяпан

Сьцяпан (скідае кажух). У-уф! Цяжка!

Агата (засумяцілася). Дазвольце, паночак, таварыш, я павешу!..

Сьцяпан (холадна). Калі ласка! (Аддае кажух).

Агата. А-я-яй, які цяжкі!.. Напэўна з пуд, а мо‘ і болей будзе!.. (Вешае).

Сьцяпан (ходзіць па хаце). Дык добры вечар!

Агата. Добры вечар, паночку!

Сьцяпан. Эх, добра было-б, каб як-небудзь самаварчык. (Да Агаты). Га?

Агата (не разабраўшы, зьдзіўлена). Што?

Сьцяпан (голасна). Каб як-небудзь чайку.

Агата. Нібы гарбаты панок хоча? Так?

Сьцяпан (злосна). І не панок, і не таварыш, а Сьцяпан Іванавіч!.. (Працірае хустачкаю акуляры). Га?

Агата. Ды разумею, панок, таварыш, Сьцяпан Іванавіч. Зараз у саганчыку нагрэю.

Сьцяпан. Еж сама свой саганчык, а я чайку хачу. (Дастае з кішэні цыгаркі, закурвае). Што?.. (Чмыхае).

Агата. На здароўе, панок, Сьцяпан Іванавіч!..