Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ігнась. Ат, не назаляй ты мне гэтымі сходамі. Кожны дзень ты зьвягаеш! Аж моташна!

Агата (спынілася прасьці). Што, ня праўду я сказала? Ды ты толькі падумай: усе людзі, як людзі, а ты, не раўнуючы, як той бусел, увесь дзень па балоце цягаешся, а як прыйдзе вечар, дык з хаты сходзіш. Ну, скажы, куды гэта годна?

Ігнась (хвалюецца). Дык выходзіць, што я не гаспадар, а лайдак нейкі!..

Агата (зноў прадзе). Ды ніхто гэтага ня кажа.

Ігнась (ходзіць па хаце). Але так выходзіць. (Застанавіўся каля вакна, паўза). От-жа нейкага прынесла яшчэ, ды гэткаю халадэчаю. На двор жах выйсьці, а яны едуць нямаведама куды.

Агата (адвярнулася). Мусіць трэба, калі едуць. Мо‘ дровы вязуць. Гэта-ж ты толькі баішся свой нос высунуць…

Ігнась (заглядае ў вакно). Да нас заехалі. Цікава, хто-ж бы гэта там быў?

Агата. Апраніся ды выйдзі паглядзі.

Ігнась (надзяе кажух). І як яны гэткаю завірухаю да вёскі дабраліся? Відаць, нейкія незнаёмыя, бо я гэткага каня ні ў кога ня бачыў.