Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

свой родны сын і то адцураўся. (Кашляе). Пхэ-пхэ…

Грыб. Дрэнна.

Стары дзед. Знацца так, калі кажу. Знацца, скажам, вы, як тыя яўрэі, кагалам трымаецеся, дык вам куды лепей. Глядзі вось да чаго дадумаліся, нават хаты агулам будуюць. (Паўза). А сенажаць якая, гэта-ж проста любата!

Грыб. Дык прыставайце да нас, хто згодзен, хай бярэцца за работу, мы ўсіх прымаем.

Стары дзед. Ды я сваёй старой даўно казаў аб гэтым.

Грыб. Ну і што?

Стары дзед. Ну і што — ня хоча, кажа — хіба можна асушыць гэтую дрыгву…

Грыб. Ха-ха-ха! Дык-жа асушылі. (Паказвае рукою). Глядзеце, нават вока лашчыць. Прыемна паглядзець.

Стары дзед. Знацца, і я ёй казаў, гэта-ж самае, дык яна клянецца на чым сьвет стаіць, што не цяпер, дык учацьвер, а ўсё-ткі дрыгва застанецца дрыгвою… Зноў зальле…

Грыб (сьмяецца). І вы даеце веры гэтым казалам?

Стары дзед. А хто-ж яго ведае… Знацца, адны кажуць, што бог пасылае дождж, каб утапіць чорта, а другія — нібы для таго,