Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Стары дзед (слухае звон касы). Але і каса, дык каса!

Грыб. Дзед, а як пазнаць, якая з іх лепшая?

Стары дзед (важна). Заўсёды выбірай касу, якая званчэйшая, дык ніколі ня будзеш шкадаваць.

Грыб. Ага.

Стары дзед. Што там ага, яно так і ёсьць. (Паўза). Знацца, каб мне гэта такую касу, дык о-го-го!..

Грыб (сьмяецца). Дык выпішце газэту, мо‘ і вы што-небудзь выйграеце.

Стары дзед. Дзе ты бачыў: няма ніякае заправы — а ні здору, анічога; ня тое, што яшчэ на газэту. У мае старое, знацца, сэрца зныла ад бяды.

Грыб. Ну, а як Мікола, ён у міліцыі ці што?

Стары дзед. А Мікола, знацца, так кажа: знаць ня знаю і ведаць ня ведаю; запанеў мой Мікола, ні з кім ня хоча і гаварыць.

Грыб. Вось як. І на касьбу ня прыедзе?

Стары дзед. Дзе ты бачыў. Знацца, зрабіў ён, чалавеча, так, што ні ў пяць ні ў дзевяць. Яму, плёвае дзела: ён знатны чалавек кругом. А мне, на старасьці год, круціся, як хочаш. (Паўза). Цяпер усякі злыдзень рад, што мне крута прышлося… А каб, скажам, хто памог, дык не; ды дзе там, калі