Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каб патрымаць вільгаць, бо, чарцяка-ж на сухім ня можа жыць…

Грыб. Ха-ха-ха! Ха-ха-ха! (Цьвёрда). Ну, а мы ня хочам з імі знацца, пашлі супроць іх абодвух, і не шкадуем. (За сцэнаю чуваць: тпрру, тпрру… А потым голас: па-шка-ду-е-це пашкадуеце…)

Стары дзед (аж уздрыгнуў). Што гэта? — нячыстая сіла.

Грыб (сьмяецца). Ды не, старая баба.

Стары дзед (зноў жагнаецца). Што ты, што ты, Барыс!.. Ды гэта няйначай, як чорт!..

Грыб (ціха). А вы пачакайце троха. (Ціханька крадзецца за кузьню, цягне адтуль бабу, тая не сваім голасам крычыць). Вось які чорт!.. (Сьмяецца). Здаецца, гаспадыня ваша?..

Стары дзед (Зьдзіўлена глядзіць, падыходзіць да яе, прыглядаецца. Баба хоча штосьці сказаць). Ціха, каб табе зарвала! (Паўза). Ах ты гадаўка! (Замахвае кулаком).

Грыб (хватае за руку). Ня трэба! (Баба ўцякае).

Стары дзед. Ды я ёй голаву адкручу. (Хоча бегчы, Грыб ня пускае). Глядзі ты яе, падла старая, да чаго дадумалася! (Апускае руку, садзіцца). Не, пайду! (Бярэ касу, збан, торбачку). На старасьці год гэтак абняславіць… (Выходзіць).