Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Грыб (дастае кісэт з тутуном і сярнічкі). Мо‘ майго закурым?

Стары дзед. Давай. (Набівае люльку, абудва закурваюць).

Грыб (дабрадушна). А вы, дзед, таксама чорта не ўспамінайце. Нядобра.

Стары дзед (пыхкае люлькаю). Ды яно, ды гэта-ж неразлучная пара… (Закашляўся). Пхэ-пхэ…

Грыб (сьмяецца). Праўду кажаце дзед, узяць хоць бы папа, дык той заўсёды ня богам, дык чортам пужае…

Стары дзед (зноў закашляўся). Але, але. (Бярэ ў рукі касу). Дык гэта мо‘ тая, што праз „Беларускую вёску“ выйграў?

Грыб. Але.

Стары дзед (разглядае з розных бакоў). Ну і каса!

Грыб. Будзе касіць?

Стары дзед. Уга, ‘шчэ як!

Грыб. А мне здаецца, што трохі мяккавата.

Стары дзед. Ды не, бронь-божа. (Зноў глядзіць). Адным словам, добрая. (Успамінае). Э-э, дай божа памяць… Ага-ага! А сякеру ты мне загартаваў добра, вось толькі нарог дык ужо залішне перахваціў.

Грыб. Ну добра, другі раз паправім.