Гэта старонка не была вычытаная
ДЗЕЯ ПЕРШАЯ
Зусім старэнькая сялянская хата. Печ, ложак, стол, заслон, калаўрот, прасьніца, цабэрак з сечкаю. Поўны покуць абразоў. Сьцены абклеены газэтамі. Зіма. Вечар.
ЗЬЯВА I
Агата — Ігнась
Агата (прадзе). Ігнаська, падкінь трохі карчагі, а то цёмна неяк стала.
Ігнась. У ваччу ў цябе пацямнела. Кідай ты яе смактаць. Няўжо яна табе за ўвесь дзень не абрыдла?
Агата. Што-ж будзе, калі кіну? Глядзі, вунь апошнія порткі носіш і тыя ўсе ў латках.
Ігнась (падкідае карчагу). Ды ўжо-ж неяк перагаруем, а там бог міласэрны…
Агата (перарывае). Не ў „міласэрным“ тут справа! Скажы, доўга ты яшчэ будзеш цягацца па гэтых сходах?..