Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сьцяпан (Злосна). Кажу, што біцьцё вызначае сьвядомасьць!! (Паўза). Ды іначай з гэтым быдлам і не саўладаеш; бізун патрэбен.

Ігнась (кусае губу). Слухайце вы, вучоны, скажэце, калі ласка, па чыёй зямельцы вы ходзіце і чый хлеб ясьцё?! (Усе сьмяюцца). Часамі ці не за грошы „быдла“ вы вучыліся!

Сьцяпан (чмыхае). Яшчэ раз быдла!.. Яшчэ раз патрэбен бізун!..

Струк (кідаецца да Сьцяпана). Ах ты, ідрытваю!..

Галасы (абурана). Бі яго! Паганец! Валацуга!

Струк (тузаецца з Сьцяпанам). Я табе пакажу, гадзюка!.. (Усе кідаюцца біць).

Сьцяпан (уцякаючы). Гірш, запрагай каня!

Гірш (удагонку). Уга! Хто яго і ехаў гэткаю парою? Пачакаеце да заўтра.

Галасы. Малайцом Гірш! Даволі езьдзіць на нашым карку!

Банадысь. А-я-яй, чаго вы нарабілі!.. Цэ-цэнтру выгналі!.. Што цяпер будзе?.. Усіх арыштуюць!..

Струк. А-а, яшчэ адна гніда!.. Хлопцы, давай і яго!.. (Усе кідаюцца да Банадыся).