Агата (праз сьлёзы). А як-жа, я нават яго ў вочы ня бачыла.
Зоська. Цётачка, сьціхніце, я зараз вам пакажу (дзе, адчыняе куфар, перакідае рэчы).
Банадысь (хітра). Каб-жа ўсе такія былі, як Ленін, тады другая справа, а то ў другога яшчэ смаркачы пад носам, а ён ужо камандаваць лезе…
Зоська (дастае скрутак, разгортвае, паказвае портрэт). Глядзеце, цётачка, вось ён наш дарагі правадыр Ленін. (Усе заварушыліся, Пятрусь глядзіць на Зоську).
Банадысь (кусае губу). Зоська! — што гэта?
Пятрусь. Сьмялей, Зоська, сьмялей, ня бойся. (Паказвае рукою). Вунь там яму месца. Я дык з гадзіну таму назад ужо прыбіў. (Зоська прымацоўвае портрэт, Агата і Ігнась глядзяць на Пятруся).
Агата. Калі-ж ты пасьпеў? Хіба як нас ня было?
Пятрусь. Але, як вы вышлі, дык я і прыбіў.
Банадысь (злосна). Як гэта так?.. Ды я цябе, сучую дачку!.. (Кідаецца да Зоські з кулакамі).
Грыб (выходзіць наперад). Ну, не чапай!.. (Паўза). Маладзец Зоська!