Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ганна Піліпаўна (насьмешліва). Аднак вы добра ўмееце страшыць, ці не хаўрусуеце вы часамі з папом?

Пятрусь. А як-жа, царкоўным старастам служыў.

Ганна Піліпаўна. Ага, вось у чым справа! (Цьвёрда). Дык ведаеце што: прайшоў час пужаць богам і чарцямі… (Паўза). Чалавек, калі захоча, дык усё можа зрабіць. Дый што казаць, мала яшчэ мы ведаем чалавека.

Ігнась. Дзіва: каб чалавека пазнаць, трэба пуд солі зьесьці…

Пятрусь (перарывае). Татка, а колькі-ж тады трэба зьесьці, каб пазнаць усё чалавецтва?

Ігнась (задуменна). Многа, сынку, многа!

Струк (жартуючы). А мая жанчына дык заўсёды недасольвае, яшчэ і прыгаварвае: „недасол на стале, а перасол на сьпіне“… (Усе сьмяюцца).

Пятрусь. А як-жа Ленін? — ён-жа ўвесь сьвет перавярнуў. (Усе напружана сочаць за кожным рухам Ігнася і чакаюць адказу).

Ігнась. Такія, сынку, людзі, як Ленін, бываюць вельмі рэдка. (Паўза). А Ленін ведаў добра челавека, бадай, як ніхто.

Ганна Піліпаўна. І для чалавецтва таварыш Ленін зрабіў вельмі і вельмі многа. (Паўза). На жаль, мы мала ведаем яго.