Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лупцаваў цябе ёю за тое, што хадзіў да Настулі на вячоркі…

Бягунец (злосна). Калі гэта было?

Струк. Летась, на сёмуху. Сам Саўка казаў мне.

Банадысь (закурвае люльку). От-жа чаўпе чалавек, сам ня ведае што. (Да Струка). Хіба ты бачыў?

Бягунец (весялей). Яму абы брахаць.

Струк (да Банадыся). Яго — не, а вось цябе дык бачыў, як ты да Сымоніі праз вакно лазіў… (Усе сьмяюцца).

Агата. Кіньце вы аб гэтым. Няўжо няма другой гутаркі. Нават сорам слухаць.

Галасы. Заткні вушы! Якая сарамлівая!

Гірш. Мо‘ і праўда! Хіба за гэтым вы сабраліся?

Голас. Скуль гэта такі настаўнік зьявіўся?

Банадысь (зьвяртаецца да Сьцяпана). Дык мо‘ будзем пачынаць?

Сьцяпан. А хто яго ведае, мо‘ пачакаем яшчэ?

Галасы. Трэба пачынаць! Пачынаць трэба!

(Уваходзіць Ганна Піліпаўна, адзеўшыся ў новы кароткі кажушок, вясёлая, бойкая, энергічная, каля 28—29 год. З ёю Ігнась і Грыб).