Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Банадысь. Ды ўжо-ж паставіў-бы, але няма.

Струк. Вось табе і на, няма: калі маеш дачку, дык трымай гарэлкі ў глячку… (Усе сьмяюцца).

Зоська (бойка). А ўжо-ж, калі на тое пашло, дык мо‘ і знойдзецца якая-небудзь поўкватэрка, але дзе-ж ваш малады?

Галасы. Маладзец, Зоська! Давай маладога!

Струк. Маладзец, маладзец… (Падміргвае). Пятрусь! ідзі сюды. (Усе сьмяюцца). Хіба дрэнная пара?

Галасы. Добрая! Добрая! Уга, ‘шчэ якая! (Штурхаюць Пятруся).

Пятрусь. Вядома, што нядрэнная! Калі бацька бедны, дык нечага цесьць — багатыр! (Усе сьмяюцца).

Бягунец. Гавэнда, яго ўжо даўно пара ажаніць, а то зьбегаецца за дзяўчатамі.

Пятрусь. Вас, дзядзька, наперад, дакуль гэта вы будзеце бабылём хадзіць. (Усе рагочуць, аж кладуцца).

Бягунец. А каб цябе, маё ты дзіцятка, вяроўка ажаніла!

Струк (да Бягунца). Ты лепей не ўспамінай пра вяроўку: памятаеш, як Саўка