Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
ЗЬЯВА VII.
Тыя-ж — Ганна Піліпаўна — Ігнась — Грыб.

Ганна Піліпаўна (увайшоўшы). Добры вечар, таварышы. (Усе расступаюцца, яна падыходзіць да Сьцяпана, вітаецца). Нешта-ж мала народу.

Струк. Каб сказалі, што лес дзяліць будуць альбо зямлю даваць, дык тады-б усе прышлі.

Ганна Піліпаўна (да Сьцяпана). Учора быў сход у Андрушох і комсамольцы абвясьцілі, што будуць чытаць Крапіву, дык, ці паверыце, паўнюсенькая хата была…

Галасы. Даеш Крапіву! Гладка гад піша!

Сьцяпан (зьдзіўлена). Якую Крапіву!

Ганна Піліпаўна (глядзіць на Сьцяпана). Не якую, а якога, яго, значыцца, Крапіву — беларускага пісьменьніка.

Банадысь. Дык мо‘ будзем адчыняць. (Агата адчыняе дзьверы).

Галасы. Адчыняй! Адчыняй!

Струк (хітра). Адчыняй сабе, але на ўсякі выпадак трэба дзьверы зачыніць, бо разойдуцца яшчэ… (Усе сьмяюцца).

Банадысь (голасна). Каму горача, няхай выйдзе. (Да Бягунца, пасьля паўзы). Апанас, зачыні, браце, дзьверы (Бягунец ідзе да дзьвярэй, тузаецца з Агатай).