Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Струк. Ня плюй у студню, прыгадзіцца вады напіцца. (Паўза). Але мо‘ каб ня ведала, дык і зьела-б?.. Як ты скажаш?..

Агата. Не, дальбог не!

Ігнась (раптоўна). Хлопцы! А як-жа будзем праводзіць асушку!.. (Усе, нібы з пярэпалаху, глядзяць на Ігнася). Аднаго пляну мала, трэба рабіць нешта грунтоўнае.

Агата. А бадай цябе, гэта-ж трэба гэтак перапалохаць… (Пятрусь глядзіць то на аднаго, то на другога).

Пятрусь (зьдзіўлена). У чым справа?..

Агата. А ты ня будзь разявакай (паказвае рукою), глядзі вунь! (Пятрусь ідзе і доўга разглядае плян).

Грыб. Дык падмурак ужо зроблен, а што яшчэ патрэбна?

Струк (да Ігнася). Трэба, мусіць, разгортваць кампанію?..

Ігнась. Так. Трэба аб гэтым пагаварыць на сходзе, дый за справу брацца. Цяпер якраз добра карчаваць кусты, бо вясною ня будзе часу.

Пятрусь. Татка, а я аб гэтым ужо гаварыў у комсамоле, дый з настаўніцаю, Ганнай Піліпаўнай, раіўся.

Ігнась. Ну і добра сынок. Але аднае гутаркі мала, трэба распачынаць работу.