Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пятрусь. Дык давайце сёньня і распачнем.

Струк. З маладых, ды раньні!..

Ігнась. Мо‘ позна ўжо?..

Пятрусь. Ды не, яшчэ пасьпеем. (Лічыць). Адзін, два, тры, чатыры, а я сам (паказвае пальцам у грудзі) пяты. Давайце зробім паседжаньне ініцыятыўнае пяцёркі і з‘організуем мэліорацыйнае таварыства.

Агата (зьдзіўлена). Хто-ж гэта пяцёрка?..

Струк. Значыцца, мы!.. Дык давайце хлопцы пасядаць!.. (Паўза). Пяцёрка пасядае, яй-права добра!..

Грыб. Маладзец Пятрусь, цягнуць ня трэба, зараз-жа прымемся за працу (Да Ігнася). Як ты глядзіш?

Ігнась. Ну, добра. Давайце возьмемся, толькі дружна!

Пятрусь. Садзецеся за стол. (Усе садзяцца, Пятрусь пасьля паўзы, важна). Дык дазвольце мне адчыніць паседжаньне ініцыятыўнае пяцёркі…

Усе. Дазваляем! дазваляем!

Струк. Калі ласка! А яй-права-ж добра! Пяцёрка!..

Пятрусь. Дзядзька Алесь, не перашкаджайце! (Паўза). Зараз патрэбна выбраць старшыню для вядзеньня паседжаньня, выстаўляйце кандыдатаў.