Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сьцяпан. Навошта мне яго галава? Непатрэбна яна мне! Я пытаю, куды ён пашоў?

Агата. Калі ён ужо так патрэбен, дык я зьбегаю, пашукаю.

Гірш. Агата! Ігнась напэўна да Барыса Грыба зайшоў, — гэта-ж хэўра! Зьбегай па яго, Агатка!

Агата (адзяецца). Я зараз. І заўсёды ён, валацуга гэты, з хаты сходзіць.

Сьцяпан (таксама адзяецца). Ды не патрэбен ён нікому. Я так пытаўся. (Чмыхае). Што?.. (Да Агаты). А далёка гэтыя Банадысёвы?

Агата. Да не! Вось тут. (Пакавае рукою). Праз некалькі хат…

Гірш. Яно і не праз некалькі, але і недалёка. (Да Сьцяпана). Дык мо‘ пойдзем?

Сьцяпан. Так, пойдзем. А справы, кажаш, назаўтра!

Гірш. Вядома! Хто яго і займаўся з імі, пасьля гэткае дарогі. Трэба адпачыць. (Зьбіраюцца выходзіць).

Агата. А ты, Гірш, зойдзеш яшчэ да нас ці не?

Гірш. А як-жа. Я зараз-жа прыду. Ты тут паклапаціся адносна вячэры. (Абодва выходзяць).

Агата. Добра. Добра. (Адна, пасьля паўзы). Што-ж гэта за ён? У мястэчку, здаецца,