Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

такога ня было? Мусіць з гораду нейкі? Хванабэрысты, відаць! Але што мне да яго, трэба вось Гірша пакарміць, добры ён чалавек, відаць, па бацьку пашоў, бо‘ маці не такая была. (Ставіць на трыножку саганчык з бульбаю). Ад шчырага сэрца прыймаю, а таму дальбог шкада. Паніч! (Чуваць у сенях стук). Хто-ж бы гэта там быў? (Уваходзіць Ігнась).

ЗЬЯВА IV
Агата — Ігнась

Агата. Дзе гэта ты цягаешся? Ніколі не пасядзіш дома!

Ігнась. Ды ня крычы. Мусіць трэба, калі цягаюся. (Чуваць у сенцах стук).

Агата (прыслухоўваецца). Глядзі, каб злодзей не забраўся, апошняе ўкрадзе.

Ігнась (сьмяецца). Няма чаго красьці, гэта-ж, мусіць, дуга скінулася. (Паўза). А дзе яны?

Агата. Хто?

Ігнась. Ды гэты пан агроном…

Агата. Хіба гэта агроном? А-а, вось хто ён!

Ігнась. Чаго ты так дзівішся?

Агата. Так сабе…

Ігнась. Мусіць ня так, ведаю я цябе, дзякуй богу, ня першы год.