Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

маўся, а ты адразу. (Да Сьцяпана). Сьцяпан Іванавіч, гэта кабеціна разумнейшая за ўсю вёску! (Заўважыўшы, што Сьцяпан хвалюецца). Уй, я зусім ня гэта хацеў сказаць. Сьцяпан Іванавіч, пойдзем да Банадысёвых, там усё, нават і… дзяўчаты!

Сьцяпан (не дачуўшы). Што ўсё, мне цікава ведаць? (Чмыхае). Я павячэраць хачу. Што?..

Гірш. Я вам кажу ўсё, гэта значыць: яешня, каўбасы, ну і… (робіць пстрычку ў шыю), як яе, але самі ведаеце… дый красуні ненаглядныя…

Сьцяпан. Ага! Так-бы і казаў! (Задаволены). Дык пойдзем ці што? (Паўза). А справы?

Гірш. Вінтэрас! Справа ня воўк, у лес не пабяжыць. Трэба-ж паесьці, дый адпачыць таксама.

Сьцяпан. Яно так. (Да Агаты). А дзе-ж гаспадар дзеўся?

Агата. А хто яго ведае… Мо‘ каню сена дае.

Гірш. Сьцяпан Іванавіч, вы ня ведаеце яе гаспадара?! Ого, гэта чалавек! Ды што чалавек — не чалавек, а золата. Гэта-ж заўсёды ён возьме што-небудзь дый выдумае. Уй, яго галава, адна галава чаго варта!!