Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гірш. Так, з мястэчка. Мой дзед быў балаголам, бацька таксама і вось ад іх і я пераняў, але трэба было-б зьмяніць гэту профэсію… (Падыходзіць да Агаты). Дык частуйце, чым можаце, неспадзяваных гасьцей.

Агата (весела). А ўжо-ж трэба. Чым-бы толькі? (Думае). Але што маем, тым і прыймаем.

Гірш. Ды нам і пачастунак невялікі: бульбы, цыбулькі, а хлеб і селядзец у мяне маецца. Вось і гішэфт! Але як з Сьцяпанам Іванавічам… (зьвяртаецца да Сьцяпана). Вы, напэўна, гэтага ня ўжываеце?..

Сьцяпан (злосна). Дзікасьць нейкая і больш нічога! Для іх-жа клапоцішся, а яны хоць-бы што!

Гірш. Бедната. І рад-бы быў чалавек у рай, ды грахі ня пушчаюць…

Сьцяпан. Чаму-ж ты сюды заехаў?.. Няўжо тут ва ўсіх так?..

Гірш. О, не! (Ціха). Я дзеля каня. (Падміргвае Агаце). Агата, трэба падумаць, трэба зрабіць гішэфт! Разумееш!

Агата. А хто яго ведае!.. Хіба да Банадысёвых?..

Гірш (думае). Уй, Агата! — дальбог ты разумная кабеціна, каб я так жыў. (Хітра). Гэта-ж я галаву скруціў, думаўшы, да каго завесьці Сьцяпана Іванавіча, і так не даду-