Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ігнась. Гм… Гэта мне падабаецца. (За сцэнаю чуваць гоман, галасы: „Ну і добра, нечага ня трэба везьці. Адным словам, пашанцавала.“).

Зоська (бяжыць насустрач). Ідуць.

Ігнась. Хто?

Зоська. Усе. (Паўза). І міліцыянэры…

Ігнась. Куды?

Зоська. Сюды.

Ігнась. Як?

Зоська. Так. Абодвух павялі.

Ігнась. Хто?

Зоська. Міліцыянэры. (Ідуць: Грыб, Струк, Гірш, Сяляне).

ЗЬЯВА IX
Агата — Ігнась — Зоська — Стары дзед — Грыб — Струк — Сяляне

Стары дзед (увесь час сядзеў у глыбокай задуменнасьці, а зараз нібы спрасонку). Што?.. Што?.. Знацца, уцяклі недавяркі?..

Гірш. Але.

Агата (выходзіць з кузьні, зьдзіўлена). Як?.. Уцяклі?..

Гірш (да дзеда). Але, зрабілі гішэфт.

Стары дзед (хвалюецца). Які гішэфт?.. 3 кім?..