Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гірш (падыходзіць да дзеда і поруч садзіцца). Знацца з міліцыянэрам, пад расьпіску…

Стары дзед. І гэнага чорта!? (Усе сьмяюцца).

Грыб. Абодвух.

Стары дзед (Да Гірша). І, кажаш, пад расьпіску?..

Гірш. А як-жа, ды хіба можна іначай?

Стары дзед. Ну і добра, нечага меней будзе ўсялякай брыды!

Струк. Але, лягчэй асушаць…

Грыб (весела). Яшчэ да чорта засталося гэнае, як кажа дзед, брыды, але мы ня будзем зьвяртаць на яе ўвагі… (Чухае патыліцу і зьвяртаецца да Струка). А заўтра, нібы нядзелька?..

Струк. Нібы так, а што?..

Грыб (глядзіць на Ігнася, нясьмела). Каб як музыкаў…

Струк. Ды яно добра-б было (глядзіць на Ігнася), але…

Ігнась (трымаецца за руку). Нічога, нічога, дый я мо‘ казачка як-небудзь…

Грыб. Алесь! дык, як-бы гэта…

Струк (падміргвае). Мумянтальна… (Бяжыць у бок вёскі і падпявае). Цім-ці, дрым-ці, цім-ці, дрым-ці, цім-ці, дрым-ці, го-па-па!.. (Усе мімаволі падхватваюць гэты