а то ён паволі сабе… Э-э, дык давай адвязу ў сельсавет.
Ігнась (сьмяецца). Каго?
Гірш. Каго?.. (Паказвае пугаю). Гэтых недавяркаў. Ах, ах, вот недавяркі, а яшчэ хрышчоныя!.. (Усе сьмяюцца).
Струк (сьмяецца). Гірш! — дык іх-жа сам поп блаславіў на сіе дзейства…
Гірш. Які поп, гэты стары поп?.. (Ходзіць). Ай, ай! Вось чорт сівы! (Застанаваўся). Ну, дык хутчэй, бо‘ будзе цёмна.
Грыб. А ты такі думаеш везьці: многа гонару…
Гірш. Ну, хай будзе з гонарам… (Ходзіць). Ды хутчэй-жа, хутчэй, бо‘ там ужо даўно чакаюць гэтых малойчыкаў…
Ігнась. Як, няўжо і там ведаюць?
Гірш. Гм… Там ужо зрабілі гішэфт: узялі папа, дый пана каморніка Ка-ра-чу-на, абодвых, знацца, разам (сьмяецца), за гарбатаю…
Ігнась (весела). Хлопцы, дык кладзі на воз! (Бягунца і селяніна вядуць). Ды ўвяжыце там мацней, каб…
Грыб. Добра, добра!
Ігнась (да Гірша). А ты, Гірш, хутчэй!
Гірш. Э, ды я зараз! (Ідзе).
Зоська (у дагонку). Дзядзька Гірш, дзядзька…