Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ігнась (сувора). Пачакайце, кажу! (Усе адыходзяць). Ну, дык скажаш, ці не?..

Бягунец (Апусьціўшы голаў). Поп…

Ігнась. А-а, вунь адкуль… Ну, а далей?..

Бягунец (нерашуча). Поп… дый каморнік Карачун… Дый ён… (Паказвае на селяніна). Падбухторылі… (Паўза). Цябе і Пятруся… Разам, у адзін дзень…

Селянін. Няпраўда, няпраўда!.. Ён кляўся Банадысю нябожчыку… зьвесьці з сьвету… (Ідзе Гірш).

ЗЬЯВА VIII
Тыя-ж і Гірш

Гірш (шпарка ідзе, усе расступаюцца). Жывы? Жывы? Ігнаська, ты такі дальбог жывы, га?

Ігнась. Як бачыш. (Паказвае). Толькі руку…

Гірш (сьцёбае пугаю Бягунца). Недавярак! А што, каб ты ў сэрца папаў, дык і каюк, ня было-б Ігнася, разумнейшае галавы ў вёсцы!

Зоська (да Гірша). А дзе Пятрусь, чаму яго так доўга няма?

Гірш. Гм… Дзе Пятрусь?.. Пятрусь хутка тут будзе! Ён едзе сабе і ў вус ня дзьме. О, каб ён ведаў, дык даўно-б ужо быў тут,