Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сьцяпан. Што?

Агата. Нічога!.. нічога!..

Сьцяпан (злосна). Як гэта нічога? Трэба прыгатаваць што-небудзь, ну хоць сала, каўбасак… (Паўза). А дзе-ж гаспадар дзеўся? (Убок). Куды ён мяне завёз?.. Вось нехрысьць!..

Агата. Ён зараз, напэўна каня памагае выпрагчы.

Сьцяпан (скрывіўшыся). Ды як-бы хутчэй, а то есьці хочацца. (Ходзіць па хаце, курыць, застанавіўся і глядзіць у вочы Агаце). Ну, што чуваць? (Чмыхае).

Агата. Відаць, прастудзіліся, панок, а болей нічога… таварыш… Сьцяпан Іванавіч…

Сьцяпан (зусім ня слухаючы Агаты). Як жывяцё? (Чмыхае). Што?..

Агата. Ды яно нічога, гаруем патроху. (Паўза). Куды-ж гэта накіраваліся, панок? І як вы не баяліся ехаць гэткім позным часам? Відаць, па пільнай справе?

Сьцяпан (важна, садзіцца). Але, вось усё па справах, усё жыцьцё у справах, каб яны гэтыя справы пагарэлі!..

Агата. Дый жыцьцё ўжо наша, што пра яго казаць. (У хаце крыху пацямнела). Адно вось толькі чалавек яшчэ мае надзею… (Папраўляе карчагу).

Сьцяпан (напалохана). Ці не звар‘яцела ты, кабеціна, што гэта ты робіш?.. Ты-ж