Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хату можаш спаліць!.. Чаму ты тут агоньчык раскладаеш?.. (Хоча раскідаць).

Агата (зьдзіўлена глядзіць на Сьцяпана). Невядома хто звар‘яцеў!.. Агоньчык гэты я з маленства раскладаю і ніколі, дзякуй богу міламу, хаты не спаліла. Гэты агоньчык і сьвеціць, і грэе, і корміць. У вас напэўна ў горадзе няма яго. Мой аб гэтым апавядаў, казаў, што там нейкая ляктрычнасьць маецца, дык вось маем надзею, мо‘ і нашы хаты калі-небудзь будуць абагрэтыя. (Карчага разгарэлася, у хаце стала сьветла).

Сьцяпан (зразумеўшы, пра сябе). Першабытны стан!.. Цікава, як тут зроблена?.. (Разглядае).

Агата (усьміхаючыся). Нічога тут цікавага няма. Звычайная рэч. У нас амаль у кожнай хаце ёсьць.

Сьцяпан. Адкуль-жа вы гэткія добрыя дровы бярэце, гэта-ж вунь як добра гараць.

Агата. Ха-ха-ха! Хіба гэта дровы? Гэта-ж карчага!

Сьцяпан (злосна). Што?

Агата (напалохана). Смаляная карчага.

Сьцяпан. А дзе вы яе бярэце?

Агата. Вядома дзе, у лесе, карчы капаюць, а з іх і карчагу робяць. Ды вось яшчэ думаюць балота расчысьціць. (Думае). Але-ж там ня будзе…