Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чорт за нагу…“ (Пачуўшы пра чорта, селянін застанавіўся, асьцярожна абышоў навокал, падлез пад стол і няўмысьля дакрануўся да нагі старога дзеда. Дзед аж уздрыгнуў, жагнаецца). А такі ёсьць чэрці!..

Селянін (накідаецца на дзеда, пачынае душыць). Вось вам каноплі!.. Вось вам могілкі!..

Стары дзед (хрыпла крычыць). Чорт!.. Чорт!.. Ратуйце!.. Ратуйце!.. (за сцэнаю гоман, галасы: „Душы гадзюку! Не! Не! Лаві! Лаві таго!“ Бяжыць Грыб з абрэзам у руках. Струк вядзе зьвязанага Бягунца. Сяляне штурхаюць яго, хто кулакамі, а хто і палкамі…).

ЗЬЯВА VII
Грыб — Ігнась — Струк — Агата — Зоська — Стары дзед — Сяляне

Грыб (накідаецца на селяніна). Вяжы яго! (Вяжуць). Ах ты — провокатар!

Стары дзед (ніяк ня можа прыйсьці ў сябе, крычыць). Ратуйце!.. Чорт!.. Чэрці!.. Чэрці!.. Чорт!..

Грыб (сьмяецца). Дзядунька, няма ніякіх чарцей! Гэта людзі іх выдумалі! (Паднімае старога дзеда).