Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
ЗЬЯВА VI
Ігнась — Агата — Зоська — Струк — Стары Дзед — Сяляне.

Ігнась (моцна сьціскае параненую руку, скрыгоча зубамі). Ды што ты, дачушка, хіба ты ня бачыла?

Зоська (поўныя вочы сьлёз). Татка!.. Дзядзечка!.. (Хватае за здаровую руку і цягне). На могілкі!.. Пятрусёк мой даражэнькі!.. (За хатаю чуваць стрэл).

Ігнась (стаіць на месцы, нэрвова кусае губу). Што?..

Агата (кідаецца вобземлю, крычыць не сваім голасам). А-ай!.. Пятручок!.. Мой маленькі!.. Дзіцятка маё!..

Ігнась. Што гэта за напасьць!.. (Бяжыць, а за ім Зоська, Струк, сяляне. На сцэне стары дзед і Агата).

Агата (плача). Родненькі ты мой!.. (Усмае і бяжыць, растапырыўшы рукі.) Сокал мой маладзенькі!..

Стары дзед (памкнуўся ісьці). Агата! Агата! (Зноў сеў, цяжка ўздыхнуў). Вось табе і на, а здаецца-ж свае людзі… (3-за кузьні ціханька крадзецца селянін). Уздумаў чалавек асушыць балота, дык на табе: не даюць чэрці… (Ківае галавою). Знацца, нездарма кажуць: „як чалавек на гару, дык