Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Стары дзед (глядзіць на Грыба, жагнаецца). Згінь — нячыстая сіла! (Жагнаецца). Згінь… згінь… згінь…

Агата (плача). Ці не звар‘яцеў толькі?..

Стары дзед (стаміўся крычучы). Людзі плачуць, чэрці скачуць… (Скача). Го-о-оп, го-о-оп, го-о-па-па!..

Ігнась (глядзіць на дзеда). Што вы дзед?.. (Кусае губу).

Стары дзед (гістэрычна сьмяецца). Ха-ха-ха-ха! Ох-хо-хо-хо! (Трымаецца за шыю). Ах-ха-ха-ха! (Асунуўся як сноп).

Агата (плача). А-ай!

Ігнась (да Агаты). Ну, ня будзь маленькаю! (Паўза). Скарача-б якога, ці што?

Агата. Дзе-ж ты яго тут возьмеш? (Да Зоські). Зьбегай, дзеткі!

Зоська. Ды гэта-ж вельмі доўга. (Зьнімае з галавы хустку, камечыць, намачыла вадою і прыкладае да галавы старога дзеда).

Стары дзед (стогне). Дзе я?.. Дзе мая старая?.. (Паўза). Антоля! Ды падыйдзі-ж ты.

Грыб (паднімае дзеда і вядзе да стала). Вы каля мае кузьні.

Стары дзед (садзяцца, доўга глядзяць на Бягунца). А-а-а-а, дык гэта ты, Апанас!.. (Да Грыба). Ён?..

Грыб. Але, але.