Зоська — Струк — Стары дзед — Сяляне
Зоська. Як, не знайшлі?
Селянін. Дзе там! Хіба яго знойдзеш: ды ён за гэты час чорт ведае дзе апынуўся…
Стары дзед (садзіцца, кашляе). Пхэ, пхэ… Злавіць, шэльму, злавіць!
Селянін. Хіба мы сабакі — за ім ганяцца! (Сярод сялян хваляваньне).
Струк (ходзіць). Ды няйначай, як гавэнда! (Спахваціўся). Трэба ў міліцыю.
Селянін. А што міліцыя? Покуль дойдзеш, дык і сьцямнее! Ды хіба будзе які толк з гэтага?
Зоська. У міліцыю, у міліцыю!
Стары дзед. Каб на могілкі яшчэ… (Паўза). Але-ж я стары… (Кашляе). Пхэ-хэ… Знацца, ногі ня ідуць…
Селянін (хвалюецца). Выдумляеш ты, стары, і сам ня ведаеш што… (Хітра). Тое і на могілках знойдзеш, што і ў каноплях…
Стары дзед (паглядзеў на селяніна і зьвяртаецца да Струка). Алесь! — а на могілкі, знацца, трэба было-б зьбегаць. (Паўза). Дый Пятруся нешта доўга няма?.. Каб?..
Зоська (крычыць). А-а-ай! (Бяжыць, сутыкаецца з Ігнасём і Агатаю).