Старонка:Дрыгва (Аляхновіч, 1925).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зуму! Раней ці пазьней гэта павінна стацца… Няхай ужо лепш усё адразу скончыцца, — лягчэй на сэрцы будзе. Ты яшчэ маладая, вельмі маладая, ты яшчэ палюбіш, будзеш шчасьліва…

Манька. О, не, Міхась! о, не! Нікагусенькі ніколі ўжо не палюблю!.. Ты мой адзіны, Міхась! Ня кідай! Ня трэба шлюбу, нічога ня трэба, толькі ня кідай!.. (са сьлязмі закідвае яму рукі на шыю і пачынае плакаць на яго грудзёх).

Міхалка. Ну, ціха, дзетанька! Ну супакойся…

Манька (пасьля паўзы падымае галаву і глядзіць яму ў вочы). Міхась! скажы ты мне праўду: ці ты калісь узапраўды мяне любіў? ці ты праўду казаў? Скажы!

Міхалка. Але… Ведама… Любіў… Я й цяпер цябе люблю…

Манька. А ці калісь, раней, з самага пачатку ты думаў аб тым, што нам трэба будзе разстацца?

Міхалка. Гм… Тады мне ўсё здавалася інакш, цяпер — гляджу на гэта цьвяроза.

Манька (іншым тонам). Брэшаш, Міхалка!.. Я цяпер шмат уцяміла таго, чаго раней не магла зразумець. Быццам мне вочы расплюшчыліся. Я цяпер ведаю, чаму ты заўсёды хаваўся, як быў са мной; я ведаю, чаму ты не хацеў хадзіць са мной па вуліцы; я ведаю, чаму твае прыяцелі ўсьмяхаліся, як нас разам бачылі, — ты мяне стыдаўся, я ведаю…

Міхалка (хоча нешта сказаць).

Манька. Але! Не пярэч! Ты стыдаўся! Стыдаўся