Старонка:Дрыгва (Аляхновіч, 1925).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пасьпяшыш — людзей насьмяшыш! А ці-ж ён табе нічога й не сказаў, што ў канцы гэтага тыдня паедзе?

Манька (спалохаўшыся). У канцы тыдня?!

Лякдугна. Нічога не сказаў… Гм… (падыходзіць да яе). А што? Сумненька будзе без Міхася? Іншыя пацешаць. (Хоча яе абняць).

Манька (адпіхаючы яго). Што вы робіце? Кіньце!

Лякдугна. Чаму? Галубоўскі Міхасю нічога ня скажа, гаспадыня сьпіць…

Манька. Ну дык што? А я не хачу!

Лякдугна. Ня хочаш — як сабе хочаш!… Ты думаеш, што Міхась таксама табе верны?

Манька. Я ведаю…

Лякдугна. Нічога ты ня ведаеш, зязюлечка! (ізноў хоча яе абняць).

Манька. Што вы? пан Лякдугна!

Сьцяпан (уваходзіць; за ім Міхалка і 2 інш. госьці). А, Лякдугна! Што я бачу! Фі! сорам! Табе хіба здавалася, што наша Манечка — гэта Муза Олімпійская… (да гаспадыні). Добры вечар, панічка!

Гаспадыня (прачхнуўшыся). Добры вечар!… Добры вечар!…

Сьцяпан (да гасьцей). Хадзеце, хлопцы, у гэты пакой, там спакайней будзе. (Ідудь у сарэдзіну, за імі Міхалка).

Лякдугна (затрымоўваючы Міхалку). Ты, крый Божа, не падумай, што я… Я так… толькі жартам, бо я крыху ўжо таго… (жэст). Я перапрашаю…