Старонка:Дрыгва (Аляхновіч, 1925).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лякдугна (седзючы на падлозе). Дрыгва цягне мяне… Ратуйце! Дрыгва цягне!

Гаспадыня. Ах, бяда з гэтымі п’яніцамі!

ЗАСЛОНА.


IV.

Рэч дзеецца пару месяцаў пасьля. Дэкарацыя тая самая. Вечар. Лямпы запалены. Гаспадыня дрэмле, седзючы за буфэтам. Манька сядзіць і нешта сабе шые. Лякдугна і Галубоўскі сядзяць пры адным са столікаў і п’юць гарэлку.

Лякдугна (п’яны). Пі, Галубоўскі!

Галубоўскі (ікае). Нне… магу!

Лякдугна. Ты, Галубоўскі, мастак, ты — артыст! У цябе душа не такая, як у іншых людзей, у цябе душа як арфа Эолева. Лёганькі дзьмух ветра, кожнае дрыгненьне чалавечага сэрца адклікаюцца на струнах душы тваей, Галубоўскі! Ты, Галубоўскі, павінен пісаць, ты напішаш вялікую рэч! Увесь сьвет пахіліць галаву перад табой, Галубоўскі!… І чаму ты ня пішаш, Галубоўскі?

Галубоўскі. Я пісаў. У канцылярыі пісаў. Трыццаць рублёў браў. Піць пачаў. З канцылярыі выгналі… і жонка выгнала…

Лякдугна. Жонка? Што ёсьць жонка, Галубоўскі? Для гэткіх людзей, як ты і я, няма жонкі, Галубоўскі! Ты, Галубоўскі, павінен ісьці праз жыцьцё, як праз усеяную краскамі сенажаць… Сарваў красачку — і далей… А жонка? — Адна ёсьць жонка для гэткіх людзей, як ты і я,