Старонка:Дрыгва (Аляхновіч, 1925).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

стале грошы і хавае у сваіх кішанёх). Каб цябе ўсе пакінулі, каб радня твая цябе адраклася, каб цябе стачыла найгоршая хвароба, як ты сэрца маё точыш, шэльма ты!… Я цяпер іду — і болей ужо не вярнуся. Мо’ зловяць мяне, мо’ сам галаву ў пятлю ўсаджу… Але ведай адно: дакуль жыў буду дык табе гэта не дарую! а як сабакі косьці мае па сьвеце разьнясуць, — хай сам чорт помсту на цябе выдумае! (Выбягае).

Манька (стаіць спалоханая). О, Божа мой! за што? за што?!

Гаспадыня (за сцэнай). Манька! што ты заснула там, ці што? Ідзі сюды, Манька!

Манька (уздрыгнула, працірае вочы, як пасьля жудаснага сна). Іду ужо, іду!… (Бяжыць за сцэну).

ЗАСЛОНА.


ІІІ.

Ноч. На сцэне цёмна. Каля буфэту на падлозе сьпіць Галубоўскі. Ля яго, палажыўшы яму галаву на бруха, сьпіць Лякдугна. Галубоўскі пачынае кашляць, бруха яго ўздрыгвае, Лякдугна будзіцца.

Лякдугна. О, Божанька мой!… О-ох!… У, чорт!… Галава трашчыць, косьці баляць… Куды-ж гэта я папаў, каб мяне ліха!… (шукае ў кішані сярнічкі; знайшоў, запалівае, разглядаецца па сцэне). А!… вось яно што!… Значыцца я тут, як сьвіньня, заснуў ля Галубоўскага ў гэтай нары… Тфу! чорт!… брыда, гадасьць, агіда!… Тфу!… (устае, зноў