Старонка:Дрыгва (Аляхновіч, 1925).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Маня! за што ты мяне ненавідзіш? Маня! чаго ты хочаш? Скажы мне адно слова, і я цябе вазьму адсюль, будзеш паняй, выедзем з гэтага гораду… Слухай! сягоньня ўжо трэба будзе мне ехаць… Хочаш ехаць разам са мной? Паедзем!… Хочаш грошы? Маеш! — вось грошы!… Колькі хочаш, бяры!… (З гэтымі словамі выцягвае з кішані тоўсты партфэль і выкідае з яго на стол грошы).

Манька. Ня трэба мне тваіх паганых грошай.

Грышка. Чаму? бяры! Чаму ты ня хочаш узяць маіх грошай?

Манька. Бо ты жулік, разбойнік!… Можа-б калісь цябе я й палюбіла, але ты памятаеш, як тады, на другі дзень, як мяне спазнаў, ты спаймаў мяне ў цёмным складзіку і там… там ты прычапіўся да мяне… памятаеш? Я тады пачала крычаць…

Грышка. Маня! Даруй! выбач!… я-ж цябе люблю страшэнна… Ну, ня гневайся ўжо, годзі! (Падыходзіць да яе і хоча абняць).

Манька (адпіхвае яго). Ідзі вон!

Грышка (іншым тонам са злосьцю). А вось як! Значыцца з табой трэба далікатна, як той-гэты студэнт! Ах, ты… паненка! Хэ-хэ-хэ!… Ну, пачакай-жа ж! Мо’ пашкадуеш! Можа прыйдзе час — пабачымся, і ў ног маіх валяцца будзеш, будзеш рукі мае цалаваць, каб даў табе рубля, каб даў табе хоць залатоўку, — як суку брыкну і адганю вон ад сябе, як ты цяпер мяне гоніш!… (Збірае параскіданыя на