Старонка:Дрыгва (Аляхновіч, 1925).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Манька. Чаго прыйшоў, разбойнік? Чаго ад мяне хочаш? Вон!

Грышка. Вон?! Не, даражэнькая, тут кожны мае права зайсьці: і я, і гэтыя (паказваючы на другі пакой), і гэты твой паніч, і ўсе. Кожны пан за свае грошы.

Манька. Вон! Чаго прыстаў ты да мяне?

Грышка. Чаго прыстаў? Ты добра ведаеш, чаго прыстаў… А чаму ты цяпер не такая, як раней была?… Памятаеш?… калісь, як я цябе толькі пазнаў? Тады ты інакш са мной гаварыла! Ты раз навет казала, што любіш мяне, памятаеш?

Манька. Адчапіся! Я тады сама ня ведала, што казала… Я тады была толькі што прыехаўшы з вёскі, я была як адурэўшы…

Грышка. Як адурэўшы? Не! гэта ты цяпер быццам адурэўшая. (Злосна сьмяецца). Хэ-хэ! Спадабаўся табе гэты… гэты студэнт! Я яму раз ужо задаў… Пачакай-жа ж! Як ён ад цябе не адчэпіцца, дык галаву яму скручу!…Студэнт!…

Манька. О, не! Раней я на цябе ў паліцыю данясу, раней ты ў вастрозе згніеш!…

Грышка (хапае яе за руку). Данясеш? Толькі папрабуй, гадзіна!

Манька (вырываючы руку). Ай! Пусьці!

Грышка (апамятаўшыся, іншым тонам). Маня! скажы, чаго табе трэба? чаго ты шукаеш? Маня! ты думаеш, што я благі чалавек? ты думаеш, што я заўсёды гэткі вар’ят? Не! гэта толькі цяпер такі здурэўшы, бо я страшэнна цябе люблю, мая Манька!… А табе спадабаўся гэты зломак, гэты… гэты… каб яго паляруш!…