Старонка:Друк на Беларусі ў XVI і XVII сталецьцях.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

іншых праў атрымала: „книги всякие старого и нового закону, так в науце школьной, яко и церкви потребные по кгрецку, по словенску, по руску и польску друковати позволяем".[1] Відавочна, на грунце прывілеяў, якія атрымала Траецкае брацтва, паўсталі непаразуменьні паміж брацтвам і епіскопатам. Прынамсі Берасьцейскі царкоўны сабор, які быў скліканы для разгляду непаразуменьняў між Львоўскім брацтвам і епіскопам Гэдэонам Балабанам, у сваім выраку ў гэтай справе дакрануўся таксама і віленскага брацтва. Сабор яшчэ раз пацьвердзіў дазвол ня толькі мець „школу при тых же брацтвах, Львовском и Віленском, соборнейшую кгрецкого и словенского закона", але таксама і друкарню ў Львове і ў Вільні[2]. Аднак, да 1596 году няма ніякіх вестак аб дзейнасьці брацкае друкарні.

Першаю кнігай, надрукаванай у брацкай друкарні, была „Азбука" альбо “Наука ку читаню и розумѣню писма словенского" Лаўрэнта Зізанія. Кніга надрукавана ў малую 8-ю долю аркуша, без нумарацыі. Галоўны зьмест кнігі „Лексис сирѣчь реченія въкратце съ бранны. И из словенскаго языка, на просты рускій диялект истолкованы"[3].

У тым-жа годзе была надрукавана „Грамматіка Словенска", складзеная таксама Л. Зізаніем, у малую 8-ю долю аркуша. Загаловак кнігі наступны: „Грамматіка Словенска съвершеннаго искуства осмичастій слова и иныхъ нуждныхъ. Новосъставлен L. Z."[4]. Граматыка складзена ў форме гутаркі з прымешкай слоў і выразаў мясцовае беларускае мовы. Да граматыкі Зізанія далучаны: 1) выклад малітвы Гасподняй і 2) „Лексис"—кароткі слоўнік славянскае мовы. Лексіс ёсьць слоўнік, у якім болей за 1000 слоў царкоўна-славянскіх, чужаземных і адцягненых атрымалі тлумачэньне ў болей зразумелай мясцовай беларускай (рускай) мове.

Трэцяй кнігай, надрукаванай у брацкай друкарні ў 1596 годзе, былі „Молитвы повседневные" ў 12-ю долю аркуша. Загаловак кнігі: „Молитвы повседневные. З многих святыхъ отецъ церкве Христовы учителей, с пнсма греческого въ кратцѣ набраны". Кніга мае прадмову „К православному християнину; се тобѣ правило моленія, пѣнія и благодаренія изобразися православный читателю, еже преначерташа богодухновенныи отци наши"...[5].

Год, калі брацкая друкарня пачала сваю друкарска-асьветную дзейнасьць, быў годам заключэньня царкоўнае вуніі, легалізацыя якой мела столькі трагічных вынікаў для віленскага мяшчанства. Барацьба, якая распачалася паміж брацтвам, што было праваслаўна-мяшчанскаю партыяй, і каталіцка-вуніцкай партыяй, якая знаходзіла сабе падтрыманьне ў урадавых шляхоцкіх колах, не магла не затрымаць разьвіцьцё друкарскае справы ў брацкай друкарні. Застаецца невядомым, у чым выявілася ў гэты час выдавецка-друкарская дзейнасьць брацкае друкарні, бо не захавалася ніякіх паказаньняў адносна друкаваньня кніг у брацкай друкарні аж да 1610 году.

У 1609 годзе ў віленскім Траецкім брацтве здарылася першая бяда. Каталікі-вуніты, якія пайшлі ў атаку на праваслаўнае мяшчанства, атрымалі буйную перамогу. Траецкі манастыр, цытадэля праваслаўнага мяшчанства, адданы быў вунітам у 1609 годзе. Яшчэ ў 1608 годзе вуніты організавалі пры Траецкім манастыры сваё брацтва і пачалі рабіць „опресыи и пренагабеня" праваслаўнаму брацтву, і разам з тым

  1. К. Харлампович. Op. cit., стар. 319
  2. Архив юго-западной России, ч. I, т. Х. Киев, 1904. Стар. 78
  3. Каратаев. Ор. сіt., № 146
  4. Каратаев. Ор. сіt., № 145. Миловидов. Ор. сіt., стар. 5
  5. Каратаев. Ор. сіt., № 140