Старонка:Друк на Беларусі ў XVI і XVII сталецьцях.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мамонича бурмістра Виленского. Выдрукована бысть сія книга в месте столечном Внленъском, в лето создания миру 7018 от воплощенія Господа Бога и Спаса нашего Иисуса Христа в 1600 месяца июля 17-го дня" [1] Наагул, ад 1575 да 1600 году з друкарні Мамонічаў вышла каля 36 выданьняў. 1606 год зьяўляецца годам пачатку заняпаду друкарні. У гэтым годзе памёр Лука Мамоніч, а друкарня з 1607 году пераходзіць да яго сына Лявона Мамоніча, пад фірмай якога выдадзены быў „Служэбнік"[2]. Лявон Мамоніч, які захоўваў найменьне „каралеўскага тыпографа", выдаў значны лік розных царкоўнаславянскіх выданьняў. Адначасна ў яго друкарні друкаваліся і выданьні лацінска-польскія. Друкаваньне апошняго роду выданьняў пачалося ўжо пры яго бацьку. Сыну Лявону заставалася толькі весьці далей справу бацькі. У 1614 годзе з друкарні Лявона Мамоніча вышаў Статут Вялікага Княства Літоўскага ў польскім перакладзе, у другі раз выдадзены ў 1619 годзе. У 1621-22 годах з друкарні Лявона Мамоніча ня вышла аніводнае кніжкі, надрукаванае кірыліцай, але затое вышла некалькі польскіх кніг, у ліку якіх былі кнігі напісаныя Рутскім, што баранілі вунію ад нападу праваслаўных. Можна лічыць, што друкарня Лявона Мамоніча перастала існаваць у 1622 годзе. Праўда, Каратаеў адносіць малітваслоў, надрукаваны ў Вільні ў 1630 годзе, да кніг, якія вышлі з друкарні Мамонічаў, але аўтэнтычнасьць апошняга ўзята пад падазрэньне. Мы ня ведаем, які лёс спаткаў друкарню Мамонічаў. Згодна паказаньняў адных вучоных, яна перайшла да Віленскага Сьвятадухаўскага Брацтва, па іншых вестках, яна перайшла да Базыліянаў. Можна лічыць, што апошняе прыпушчэньне болей правільнае, бо Лявон Мамоніч стаў вунітам з 1614 году, і ўпоўне зразумела, што Базыліяне, якія захапілі Траецкі манастыр, былі да яго бліжэй, ніж сябры Сьвятадухаўскага Брацтва[3].

VIII.

Друкарня Віленскага Сьвятадухаўскага Брацтва.

Віленскае Траецкае брацтва, як думае К. В. Харламповіч, было заснавана ў 1584 годзе пры Траецкім манастыры згодна дазволу кіеўскага мітрапаліта Анісіфора[4]. Той-жа мітрапаліт 19 чэрвеня 1587 г. зацьвердзіў новы брацкі статут, „благословил всех православных христиан закону нашего греческого братство церковное имети и вся обычаи сего богоугодного братства в князі сей написанные хранити"[5]. 3-га чэрвеня 1588 году ў Вільні спыніўся па дарозе ў Маскву канстантынопальскі патрыярх Іерамія, да якога братчыкі зьвярнуліся з просьбай аб „рассмотрении и исправлении" іхняга чыну. Хадайніцтва віленскіх братчыкаў было задаволена. Патрыярх зацьвердзіў яго, прымаючы пад увагу тое, што ўсё напісанае ў ім служыць „к соединению любви духовное и к совершенству христианскому благочестию". Між іншым, патрыарх благаславіў „школу братскую в дому братском, языка греческого, латинского и руского имети. Тако же и друкарню вся книги ветхого и нового завета по святых отец преданию печатати"[6]. Віленскія братчыкі прадставілі свой статут, разам з граматай патрыарха, на зацьвярджэньне польскага караля Жыгімонта ІІІ. Статут брацтва быў зацьверджаны каралеўскім прывілеем. Брацтва ў ліку

  1. Каратаев. Ор. сіt., № 162,
  2. Ibid., №189
  3. Abramowicz. Op. cit., стар. 30
  4. К. Харламповіч. Западно-русские православные школы. Казань. 1898. Стар. 313
  5. Ibid., стар. 317
  6. Ibid., стар. 319