Старонка:Друк на Беларусі ў XVI і XVII сталецьцях.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


У Польшчы кнігі спачатку друкаваліся ў лацінскай мове. Зьяўлеьне першых друкаваных кніг адносіцца альбо да канца 1473, альбо да пачатку 1474 году. Аднак, першыя польскія друкарні існавалі нядоўга. З розных прычын яны прымушаны былі зачыніцца. Сталыя друкарні ў Польшчы зьявіліся толькі ў выніку ўплыву чужаземнага капіталу. Напрыклад, першая сталая друкарня ў Польшчы была заснавана Янам Галерам, які атрымаў у 1505 годзе прывілеі на права адчыненьня друкарні[1].

І чэскія і польскія выданьні друкаваліся лацінскім шрыфтам. Але славянству наагул, у яго большай частцы, лацінская азбука ня была знаёма, і з гэтай прычыны друкаваньне кніг такім шрыфтам, які для значнай часткі славянства быў чужым, ня мела ніякага значэньня для культурнага разьвіцьця славянства. Яно толькі тады стала карыстацца пладамі кнігадруку, калі пачалі выходзіць надрукаваныя кірыліцай кнігі, якія былі зразумелымі для ўсяго праваслаўнага славянства.

Толькі тады распачаўся рух сярод славянства і для яго пачалася новая эра ў яго нацыянальна-культурным разьвіцьці.

Багатае места Кракаў, асяродак гандлёвых шляхоў, якія ішлі з Захаду на Ўсход, на рубяжы заходняга славянства з аднаго боку і ўсходняга і паўднёвага з другога, зрабіўся айчынай кніг, надрукаваных кірыліцай. Пачынальнікам друкаваньня кніг кірыліцай быў кракаўскі жыхар Швайпольт Фіоль, немец пахаджэньнем. Мы ня ведаем, дзе Фіоль навучыўся друкарству, ня ведаем і таго, чаму Фіоль кінуў сваё ранейшае рамяство — вышываньне па шоўку — і пачаў друкаваць кнігі кірыліцай. Самае пытаньне аб нацыянальным пахаджэньні Фіоля яшчэ дакладна не разьвязана, бо ў літаратуры выказваліся довады і адносна польскага і адносна нямецкага пахаджэньня яго. Але сам Фіоль у пасьляслоўі да выдадзенага ім «Октоіха» і «Часаслоўца» называе сябе «мещанином краковьским из нѣмецкого роду». Мы ня будзем паглыбляцца ў разбор гэтага пытаньня, тым больш, што няма такіх даных, якія-б канчаткова маглі пераканаць прыхільнікаў нямецкага пахадэньня Фіоля ў яго польскім пахаджэньні. Прыхільнікі польскага пахаджэньня ніякіх даных об’ектыўнага характару не прывялі. Для нас пытаньне аб яго нацыянальным пахаджэньні грае другарадную ролю. Для нас важны той факт, што Фіоль быў заснавальнікам друкарні і першы пачаў друкаваць славянскія кнігі кірыліцай[2].

Першай кнігай, якую Фіоль надрукаваў у Кракаве, быў «Осмогласник» (Октоіх). Выпуск гэтае кнігі адносіцца да 1491 году. Кніга надрукавана штрыфтам вельмі блізкім да літар славянскіх рукапісаў.

Друк ува ўсёй кнізе суцэльны, а дзе словы стаяць паасобку, там пастаўлены кропкі і, вельмі рэдка, коскі. Кніга выдадзена без нумарацыі. У друкарскіх адносінах выдадзены «Васьмігласьнік» быў далёка не дасканалы[3]. У тым-жа годзе Фіоль надрукаваў «Часасловец» таксама без нумарацыі[4]. Апроч таго, Фіоль надрукаваў яшчэ дзьве кнігі, «Трыодзь Посная» і «Трыодзь Цьвятная». Па знадворных адзнаках, па нарысе літар, па знаках надрадковых і прыпынку абедзьве кнігі магчыма далічыць да кракаўскіх выданьняў[5]. Ёсьць таксама паказаньні, што Фіоль надрукаваў «Псалтыр» з «Восследованием» («Следованная»), але самае выданьне апошняе не захавалася ані ў воднай з вядомых

  1. Павло Попов. Початки друкарства у слов’ян. Киів 1924, стар. 45.
  2. Павло Попов. Op. cit., стар. 6.
  3. Каратаев И. Описание славяно-русских книг. СПБ. 1883, № 1.
  4. Каратаев И. Op. cit., № 2.
  5. Каратаев И. Op. cit., №№ 4 і 5.