Старонка:Друк на Беларусі ў XVI і XVII сталецьцях.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бібліотэк. Яе існаваньне першым адзначыў біскуп Ніжняга Ноўгараду Піцірым у 1721 годзе у сваім творы «Пращица противу вопросов раскольническіх»[1]. Гэткім чынам, усіх Фіолеўскіх выданьняў было пяць і ўсе яны вышлі ў 1491 годзе. Агульная колькасьць надрукаваных вядомых нам аркушоў будзе 1228, а калі дадаць яшчэ «Псалтыр», дык колькасьць надрукаваных аркушоў павялічыцца яшчэ на 500. Трэба прызнаць упоўне правільным прыпушчэньне Каратаева аб тым, што пры тагочасных тэхнічных умовах і пры малой дасьведчанасьці ў друкарскай справе, вельмі цяжка надрукаваць у год пяць вялізных кніг, хаця-б друкар і меў дапаможнікаў. Загэтым магчыма згадзіцца з думкай Каратаева, якой трымаецца і шэраг іншых дасьледчыкаў, аб тым, што надрукаваныя Фіолем кнігі былі падрыхтаваны да друку значна раней. Каратаеў прыпушчае, што Фіоль пачаў друкаваць кнігі не пазьней 1485 году. Ен вёў сваю працу на працягу 5-6 год, а год 1491 выставіў на ўсіх кнігах, як толькі скончыў друкаваньне ўсіх сваіх выданьняў[2].

Так у Кракаве, асяродку каталіцтва, узьнікла славянскае кнігадрукарства. Для якой мэты яно ўзьнікла, для каго і для чаго яно прызначалася, чаму славянская кніга нарадзілася ў Кракаве — вось пытаньне, якое цікавіла ўсіх дасьледчыкаў. Польскі дасьледчык Пташыцкі паказваў, што на Клепажы пад Кракавам знаходзілася царква, якая належала да бэнэдыктынцаў, дзе набажэнства адпраўлялася па-славянску, і што ўласна для іх Фіоль і пачаў друкаваць свае выданьні. Але гэтыя меркаваньні цяжка прызнаць правільнымі. Кракаўскія бэнэдыктынцы складалі нязначную колькасна організацыю, і, зразумела, для іх не выпадала друкаваць у вялікім ліку славянскія кнігі. Апроч таго, надрукаваныя славянскія кнігі прызначаліся для праваслаўнага набажэнства. Значыцца, кнігі мглі друкавацца для ўсходняга славянства, украінцаў і беларусаў, і часткова паўднёвага славянства[3].

Мова кніг Фіоля ў аснове — царкоўна-славянская з прымешкай слоў з жывое гутаркі, блізкай да тагочаснай беларускай і украінскай мовы. Гэтыя ўстаўкі з жывой мовы зусім ясна паказваюць, для якой мэты прызначаліся выданьні Фіоля. Аднак, гэтая думка выклікала пэўнае пярэчаньне з боку А. І. Сабалеўскага, які лічыў, што кнігі прызначаліся для малдаванскага баярства і часткова для балгар, бо ў аснову тэксту, надрукаванага Фіолем, ляглі рукапісы балгарскага пахаджэньня. Думка Сабалеўскага ня сустрэла спачуцьця ў навуковай літаратуры. Дасьледчыкі адзначалі, што рукапісы балгарскага пахаджэньня мелі агульнае пашырэньне, і гэта зусім не паказвае, для каго друкаваліся кнігі Фіоля. Надрукаваныя Фіолем кнігі, бязумоўна, каштавалі вельмі дорага. Іх маглі купляць толькі багатыя людзі. Паколькі украінскае і беларускае магнацтва ў канцы XV сталецьця было буйной у матар’яльных адносінах сілай, пастолькі надрукаваныя Фіолем кнігі, па думцы Папова, прызначаліся для багатых колаў літоўска-беларускага магнацтва[4]. Дзейнасць Фіоля была вельмі нядоўгая. Каталіцтва не магло мірыцца з яго выдавецкай дзейнасьцю. Кракаўская інквізыцыя прыцягнула Фіоля да суду. Яго абвінавацілі ў агітацыі супроць каталіцтва, у вабароне эўхарыстыі пад двума відамі, як гэта прапаведвалі чэскія гусыты. Бясспрэчна, магчыма зацьвярджаць, што чэскія гусыты мелі пэўны ўплыў на сьветапагляд Фіоля і на яго выдавецкую дзейнасьць. Аднак, Фіолю ўдалася вырвацца з лап

  1. Каратаев И. Op. cit., № 3.
  2. Каратаев И. Op. cit.. стар. 13
  3. Павло Попов. Op. cit., стар. 7
  4. Павло Попов. Op. cit., стар. 7